У Беларусі з 1 ліпеня 2025 года абітурыенты змогуць атрымаць сертыфікаты ЦТ
00:00 | 1 ліпеня | 2025
Звяртацца трэба ў той пункт, дзе праходзіла тэсціраванне
Атрымаць сертыфікат выпускнік школы можа толькі паставіўшы подпіс у ведамасці. З сабой спатрэбіцца пашпарт, дакумент аб адукацыі і пропуск з адзнакай "Тэставанне прайшоў".
Сертыфікаты ЦТ-2025 будуць захоўвацца ў пунктах правядзення да 31 снежня 2026 года, г.зн. да канца тэрміна іх дзеяння. Графік выдачы сертыфікатаў ёсць на сайце навучальнай установы, на базе якой здавалі тэсціраванне.
