Азарычы, Ола, Чырвоны бераг і Партызанская Крынічка. Моладзь з Беларусі і Расіі наведвае памятныя мясціны Гомельшчыны
00:00 | 28 чэрвеня | 2025
У праграме для 150 юнакоў і дзяўчат - 11-гадзіннае гістарычнае падарожжа на аўтацягніку
Экскурсія арганізавана ў рамках міжнароднага лагера "Дружба - 2025" і закранае Калінкавіцкі, Светлагорскі, Жлобінскі і Гомельскі раёны вобласці. Сярод удзельнікаў ініцыятыўныя і актыўныя прадстаўнікі моладзі Бранскай і Гомельскай абласцей.
