Крупко прымае ўдзел у XII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе
00:00 | 28 чэрвеня | 2025
Асноўная яго тэма - "Моладзь Беларусі і Расіі - спадчыннікі Вялікай Перамогі і будучыня Саюзнай дзяржавы"
Дэлегацыя Гомельшчыны на чале са старшынёй аблвыканкама абмеркавалі пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне органаў мясцовага самакіравання Расіі і органаў мясцовага кіравання Беларусі. Акрамя таго, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Кастрамскай абласной Думай і Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў. Адразу тры пагадненні падпісаны кіраўніцтвам Добрушскага раённага Савета дэпутатаў: з Карачэўскім і Наўлінскім раёнамі Бранскай вобласці, Бутурлінскім раёнам Варонежскай вобласці. Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана таксама паміж Саветам муніцыпальных утварэнняў Варонежскай вобласці і Гомельскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў. Гарадамі-пабрацімамі сталі Ніжні Ноўгарад і Гомель.
