З пачатку 2025 года на дарогах Гомельшчыны загінулі двое дзяцей
00:00 | 28 чэрвеня | 2025
І хаця дарожна-транспартныя здарэнні адбыліся па віне дарослых, непаўналетнія былі пасажырамі, але і самі школьнікі часта паводзяць сябе на дарогах вельмі небяспечна
Адмысловая ўвага – выкарыстанню дзецьмі ровараў і электрасамакатаў. На Гомельшчыне ўжо адзначаны выпадкі, калі непаўналетнія не толькі выязджаюць на іх на праезную частку, але і сутыкаюцца з транспартнымі сродкамі. Пакуль усё абыходзіцца не вельмі значнымі траўмамі, але ад самага неспрыяльнага зыходу не застрахаваны ніхто. Ёсць заўвагі ў праваахоўных структур і ўвогуле да карыстання падлеткамі роварамі і самакатамі.
