Ветэрана пагранслужбы Навума Каплана ўшаноўвалі ў Гомелі
00:00 | 9 мая | 2025
Ветэран пагранічных войск, Ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь, Ветэран Вялікай Айчыннай - гэта ўсё Навум Львовіч
Ва ўзброеных сілах ён праслужыў 32 гады, з іх 21 праходзіў службу ў марскіх памежных частках. Кіраўніцтва Гомельскай пагранічнай службы ўручыла яму юбілейны медаль "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне" і прывітальны адрас. І словы падзякі: «Дзякуй, што вы ёсць і не падаеце духам. Заставайцеся і далей у страі разам з намі». На што Навум Каплан адказаў трохразовым "Ура!".
