Колькасць вытворчага траўматызму вырасла на Гомельшчыне
06:05 | 23 кастрычніка | 2025
У рамках Тыдня нулявога траўматызму на Мазыршчыне прайшло выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы гэтай праблемы
Што тычыцца раёна, то за 9 месяцаў 2025 года адбылося 16 няшчасных выпадкаў, адзін з іх – смяротны. Пацярпелыя, у асноўным, мужчыны, сярэдні ўзрост якіх 40 гадоў. У большасці выпадкаў віна ляжыць на саміх пацярпелых. У цэлым, у Гомельскай вобласці, назіраецца прырост вытворчага траўматызму.
