На Гомельшчыне сабралі дапамогу пацярпелым ад абстрэлаў жыхарам Курскай вобласці
12:23 | 9 кастрычніка | 2024
Сабраны ў рэгіёнах краіны гуманітарны груз накіроўваецца спачатку ў беларускую сталіцу, а потым па месцы прызначэння - на Куршчыну
Арганізатар Рэспубліканскай гуманітарнай акцыі - РГА "Белая Русь". «Спіна да спіны» - так назвалі акцыю. На скрынках з гуманітаркай - знакі абедзвюх краін - беларускі зубр і рускі мішка. Тое, што мы разам, на справе даказалі беларускія прадпрыемствы, школы і проста неабыякавыя грамадзяне.