З 1 красавіка ў Беларусі ўступілі у сілу некаторыя навацыі
10:41 | 2 красавіка | 2024
Змянілася базавая арэндная велічыня. Цяпер яна складае 17 рублёў 76 капеек
Рост зусім невялікі - літаральна на 5%. Гэты паказчык, дарэчы, не мяняўся ўжо пяць гадоў, а ўвогуле яго карэкціруюць з улікам інфляцыі. Зыходзячы з базавай арэнднай велічыні, вызначаецца памер платы пры здачы ў арэнду нерухомасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы і гаспадарчых таварыстваў.