Адкрытае першынство па футболе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №6 пачалося ў Гомелі
00:00 | 21 сакавіка | 2025
Нягледзячы на такі статус, па сутнасці гэтыя спаборніцтвы можна назваць неафіцыйным рэспубліканскім турнірам
У іх прымаюць удзел больш за 30 каманд з усіх абласцей Беларусі, а таксама госці з Расіі. Першынство па дзіцячым футболе ў Гомелі «Luch Cup» – гэта амаль 500 удзельнікаў з усёй Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Каманда гэтага горада прымае ўдзел у турніры ў другі раз. Як і ўсе, спадзяецца на прызавое месца, тым больш што падрыхтоўка ў юных спартсменаў сур'ёзная.
Сярод удзельнікаў спаборніцтваў некалькі дзяўчынак. Правілы не забараняюць ім гуляць разам з хлопчыкамі. Кажуць, ніякага «джэнтльменства» на полі: стаўленне да іх такое ж, як да ўсіх астатніх. Але калі любіш футбол па-сапраўднаму – праблем не ўзнікае.