Студэнты дапамагаюць прыбіраць буракі гаспадарцы пад Гомелем
06:55 | 23 кастрычніка | 2025
На полі «Брылёва» працуюць больш за 60-і студэнтаў. Буракі плануюць убраць да канца тыдня, а гэта – больш за 8 гектараў
Працаваць адказна і з поўнай аддачай, якім бы справай ні займаўся чалавек, павінен умець любы спецыяліст. І гэтыя якасці набываюць не па падручніках, а дзякуючы практыцы. У нашай краіне для маладых людзей прадугледжаны разнастайныя варыянты атрымання першага працоўнага вопыту: лагеры працы і адпачынку ва ўстановах адукацыі, другасная занятасць, студатрады. Трэба толькі жаданне.
