Больш за 95% складае гатоўнасць жывёлагадоўчых аб'ектаў да зімы на Гомельшчыне
05:15 | 23 кастрычніка | 2025
Прадпрыемствы рэгіёну завяршаюць работы па ўцяпленні жывёлагадоўчых памяшканняў і нарыхтоўцы кармоў
У гаспадарцы «Міхайлаўскае-Агра» прайшлі глабальныя змены. Адрамантавалі абсталяванне, змянілі рацыён кармлення буйной рагатай жывёлы. Дзякуючы гэтаму, надоі ўдалося павялічыць больш, чым на палову. Усе дахі адрамантаваны, вароты і вокны ўцеплены.
