Падобных пляцовак да гэтага тут не было. Крупко адкрыў стадыён «Каралін» у Ельску
00:00 | 1 ліпеня | 2025
Яго адкрыцці чакалі не толькі прафесійныя спартсмены, але і аматары актыўнага адпачынку
Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 2023 годзе. За сродкі абласнога бюджэту і Беларускай федэрацыі футбола зрабілі бегавыя дарожкі, універсальную пляцоўку для гульні ў баскетбол і валейбол, новую трэнажорную залу.
