У Людзяневічы, што пад Жыткавічамі, прыйшоў прыродны газ
00:00 | 2 ліпеня | 2025
Урачыстая цырымонія яго запуску з удзелам міністра энергетыкі Дзяніса Мароза адбылася 1 ліпеня
Газаправод, які вядзе да паселішча, мае агульную даўжыню 16 кіламетраў. Работы па яго пракладцы былі завершаны будаўнікамі за 8 месяцаў, што на 2 месяцы менш, чым было прадугледжана першапачатковым праектам. У аграгарадку арганізаваны кааператывы для ажыццяўлення газіфікацыі, што дасць магчымасць пачаць падачу прыроднага газу ў жылыя дамы і кватэры. Акрамя таго, да газавай магістралі ў Людзеневічах змогуць падключыцца чатыры найбліжэйшыя вёскі: Бярэзіна, Дзядоўка, Загарбашша і Сёлка.
