5 жніўня 2024 года споўнілася 30 гадоў з дня стварэння Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
10:13 | 6 жніўня | 2024
За гэты час у галоўнага медыя-холдынга краіны з'явіўся свой асаблівы почырк і вядомы стыль, вырасла вялізная аўдыторыя гледачоў
Сёння гэта арыгінальны кантэнт, рэйтынгавыя фарматы і вядомыя асобы. У структуры Белтэлерадыёкампаніі 6 рэспубліканскіх тэлеканалаў, сярод якіх галоўны інфармацыйны канал краіны "Беларусь 1" і рэгіянальныя тэлеканалы, якія з 2015 года выходзяць пад агульнай назвай "Беларусь 4". На пяці каналах Беларускага радыё гучыць больш за 300 праграм рознай тэматыкі. «Радыё Гомель FM» падключылася да святкавання маштабна, яскрава, цікава. Адна з задум, якая аб'яднала радыёстанцыі ўсіх рэгіёнаў, - спяваць гімн Белтэлерадыёкампаніі разам. Гэта выйшла ўнікальна, цікава і дружна.