7 юрыдычных асоб спрошчана здалі ў эксплуатацыю свае новыя будынкі на Гомельшчыне
00:00 | 9 снежня | 2025
Яны скарысталіся Указам Прэзідэнта Беларусі нумар 46 "Аб асаблівасцях будаўніцтва і прыёмкі ў эксплуатацыю"
Да іх адносіцца так званы 4-5 клас складанасці - у прыватнасці, станцыі тэхабслугоўвання і аўта-мыйкі, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, крамы плошчай да тысячы квадратных метраў. Іх будаўніцтва не патрабуе распрацоўкі поўнага камплекта праектнай дакументацыі, экспертызы і атрыманні дакументаў ад усіх наглядных органаў. Выключэнне - Дзяржбуднагляд. Гэтыя меры максімальна спрашчаюць працэс на пачатковым этапе, які раней мог зацягнуцца на доўгі час.




