ААТ «Гомельшкло» адкрыла гісторыка-дэманстрацыйную залу
09:40 | 20 лістапада | 2024
Урачыстае мерапрыемства прымеркавана да Года якасці, Дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама 91-годдзя з дня заснавання прадпрыемства
Першую паласу шкла тут выпусцілі яшчэ ў 1933 годзе. Прадпрыемства хутка выйшла на праектную магутнасць. Аднак умяшалася вайна, якая стала сапраўдным выпрабаваннем для гомельскіх шкловыдзімальшчыкаў. Аб шляху даўжынёй амаль у стагоддзе - глядзіце ў нашым сюжэце.