Збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь працягваецца на Гомельшчыне
09:20 | 21 лістапада | 2024
Сябры ініцыятыўных груп працуюць ва ўсіх раёнах абласнога цэнтра
Час правядзення максімальна камфортны для грамадзян - абедзенны перапынак і вечар. У гэты перыяд уся нагрузка накіравана менавіта на ініцыятыўныя групы. Яны ў розных фарматах ладзяць збор подпісаў: у выглядзе пікетаў, наведвання працоўных калектываў. Працэс ідзе дастаткова актыўна, пра гэта гаворыць колькасць людзей на вуліцах.