Галоўная Навiны Стартаваў Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва Кароткая спасылка
Подписаться

Стартаваў Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва

Яе асаблівасць у 2024 годзе ў тым, што ў кожнага дня ёсць свая "зона інтарэсаў"

19 лістапада ў Гомельскім тэхнапарку акцэнт зрабілі на моладзі. Студэнтам першых курсаў гомельскіх ВНУ простымі словамі расказалі пра складанае. У прыватнасці, аб інавацыйным прадпрымальніцтве.

Расце колькасць зваротаў з прапановамі ад моладзі. Ідэі розныя: ад праграмнага забеспячэння да распрацоўкі беларускага робата. Цяпер вельмі важна маладому пакаленню зразумець прынцып стварэння прадукта. Прыйсці ў будучыні не проста з ідэяй, а з гатовым праектам.

Асноўная мэта мерапрыемства - кансалідацыя намаганняў бізнесу і ўлады для выяўлення праблемных пытанняў у сферы развіцця прадпрымальніцтва і абмеркавання шляхоў іх вырашэння. Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва працягнецца да 22 лістапада.
Стартаваў Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам