Абласныя алімпійскія дні моладзі па цяжкай атлетыцы праходзяць у Гомелі
12:18 | 5 красавіка | 2019
Абласныя алімпійскія дні моладзі па цяжкай атлетыцы праходзяць у Гомелі. У спаборніцтвах удзельнічае парадкам 250 чалавек з 18 спартыўных школ рэгіёну. За медалі змагаюцца юнакі і дзяўчаты да 17 гадоў. Спаборніцтвы будуць доўжыцца да 6 красавіка. Па выніках турніру будзе сфарміравана зборная вобласці на рэспубліканскія алімпійскія дні моладзі, якія пройдуць 20 траўні ў Гомелі. Дарэчы, у мінулым годзе нашы мужчынская і жаночая зборныя на гэтым турніры занялі першыя месцы. Трэнерскі штаб упэўнены: гамельчукі могуць паўтарыць вынік 2018 года.
Фота з інтэрнэту.
Фота з інтэрнэту.