Абласныя "Дажынкі" ў Кастрычніцкім абяцаюць правесці на высокім узроўні
10:59 | 17 лістапада | 2023
Хэдлайнерам фестывалю будзе заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь - ансамбль "Свята", наведае святочную пляцоўку і сталічны госць - Аляксандр Саладуха, будуць і многія іншыя артысты
Да свята гарадскі пасёлак упрыгожылі. Некаторыя аб'екты інфраструктуры прайшлі рамонт і рэканструкцыю. Зараз ідзе апошняя падрыхтоўка, наводзіцца святочны глянец. Арганізатары ж рыхтуюць шырокую праграму.