Ад капрамонту шматкватэрнага дома, да адкрыцця прыватнага хостэла. Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Жыткавічах
17:54 | 30 жніўня
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Русы прапануе распрацаваць праграму, згодна з якой на працягу некалькіх гадоў дамы будуць прыведзены ў парадак
Рабочая паездка ў райцэнтр пачынаецца з прыемнай падзеі. Міхаілу Русаму ўручаецца пасведчанне ганаровага грамадзяніна раёна. Падчас працы ва ўрадзе краіны і ў Савеце Рэспублікі ён шмат зрабіў для сваёй малой радзімы. Тэма аказання дапамогі працягнулася і сёння ў час асабістага прыёму.
