Адрамантаванае ўралагічнае аддзяленне адкрылі ў Гомельскай абласной бальніцы
00:00 | 6 лютага | 2026
Акрамя капітальнага рамонту і перапланіроўкі, у дапамогу лекарам - новае высакакласнае абсталяванне
Абнаўленне уралагічнага аддзялення - толькі частка маштабнай працы. Абласная бальніца перажывае перыяд трансфармацыі ў сучасны медкомплекс. Ужо ў 2026 годзе дзверы адчыніць цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне, пачнецца абнаўленне другога хірургічнага аддзялення, паліклінікі і траўматалогіі.




