Галоўная Навiны Даведаліся, якія аб'екты плануюць адрэстаўраваць на Гомельшчыне за кошт сродкаў суботнікаў у 2026-м Кароткая спасылка
Подписаться

Даведаліся, якія аб'екты плануюць адрэстаўраваць на Гомельшчыне за кошт сродкаў суботнікаў у 2026-м

Гэта сядзібна-паркавы комплекс у вёсцы Хальч Веткаўскага раёна і флігель сядзібы Козелаў-Паклеўскіх у аграгарадку Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна

Усяго ў вобласці 883 аб'екты спадчыны, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць. У вёсцы Хальч сядзібна-паркавы комплекс Войнічаў-Сянажэцкіх канца 18 - пачатку 19 стагоддзя займае ўчастак 1 гектар. На гэтай тэрыторыі знаходзіцца будынак самога палаца-сядзібы, помнік загінуўшым воінам-землякам, два масівы зялёных насаджэнняў. Апошняя рэстаўрацыя палаца праводзілася напрыканцы 1970-х гадоў. Пасля рэстаўрацыі ў будынку палаца будуць размешчаны экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі вёскі і яе ўладальнікам.

Што да флігеля сядзібы Козелаў-Паклеўскіх, трэба ведаць, што сам сядзібны дом уключаны ў турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны». Па ўспамінах мясцовых жыхароў, у кухні флігеля асобна размяшчалася і пякарня. Над кухняй пражываў аканом сядзібы. На другім паверсе былі прыёмная, сам кабінет, гасцёўня і спальня кіраўніка. Тут пры рэстаўрацыі плануецца ўзнавіць функцыянал і атмасферу памяшканняў флігеля. У будучыні аб'екты стануць яркімі, прывабнымі элементамі "Залатога кальца Гомельшчыны" і нададуць імпульс развіццю турызму ў рэгіёне.
Даведаліся, якія аб'екты плануюць адрэстаўраваць на Гомельшчыне за кошт сродкаў суботнікаў у 2026-м видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам