Ваеннаабавязаныя рэгіёна прымуць удзел у парадзе 3 ліпеня
18:13 | 11 чэрвеня | 2019
Для прахаджэння планавых збораў ваеннаабавязаных ў Мінск накіраваны 200 чалавек з Гомельскай вобласці. Гэта жыхары Светлагорскага і Акцябрскага раёнаў. Зборы будуць праходзіць на базе Акадэміі Міністэрства абароны. Кульмінацыяй баявой і тэарэтычнай падрыхтоўкі стане ўдзел у парадзе, які адбудзецца 3 ліпеня ў Мінску.