Да Дня горада і фестывалю «Сожскі карагод» міліцыя Гомеля пераходзіць на ўзмоцнены рэжым працы
16:10 | 10 верасня | 2026
Асноўная задача – захаваць бяспеку, правапарадак і камфорт на ўсіх святочных пляцоўках
У месцах масавых гулянняў усталёўваюць турнікеты. Уваход будзе ажыццяўляцца толькі праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем стацыянарных і ручных металадэтэктараў. Забаронены пранос зброі, выбухованебяспечных прадметаў, лёгкаўзгаральных рэчываў і алкаголю. Асоб у стане ап'янення на свята не дапусцяць на пляцоўкі. Рух транспарту ў цэнтральнай частцы Гомеля будзе істотна абмежаваны. Арганізуюцца аб'язныя маршруты і дадатковыя парковачныя зоны. Грамадзянам рэкамендуецца прыязджаць на пляцоўкі загадзя. У месцах масавага знаходжання людзей трэба праяўляць павышаную пільнасць. Пры выяўленні безгаспадарных сумак, скрынак або падазроных прадметаў не чапайце іх і неадкладна паведамляйце супрацоўнікам міліцыі.




