Новы від заробку! БМЗ пачаў прадаваць пыл
00:00 | 28 студзеня | 2025
Згодна з дзесяцігадовым кантрактам, агульны аб'ём паставак ад завода складае 500 000 тон
Да гэтага часу невялікую частку адходаў для прамысловых патрэб брала будаўнічая галіна, але асноўныя аб'ёмы захоўваліся на тэрыторыі завода без далейшай рэалізацыі спажыўцам. За ўсю гісторыю бесперапыннай працы гіганта цяжкай прамысловасці назапашаныя сотні тысяч тон шматкампанентнай сумесі. Надышоў час разумнай перапрацоўкі, а значыць і эканамічнай эфектыўнасці.
