Адзін сеанс працягласцю 10 хвілін каштуе 2 рублі. Цюбінгавая горка пачала працаваць у Гомелі
00:00 | 17 снежня | 2025
Агульная даўжыня кожнага з двух спускаў - 42 метра
Пакрыццё, зробленае са спецыяльнага сінтэтыка-палімернага матэрыялу, забяспечвае камфортны спуск на цюбінгах. Бяспека - у прыярытэце: трасы абсталяваны высокімі бартамі, а па перыметры ўстаноўлена амартызуючая зона. Горка будзе працаваць па буднях з 17-й да 21 гадзіны, а ў выхадныя і святочныя дні - з 10.00 да 21.00.




