Алейнікаў сустрэўся з прадстаўнікамі сацсферы Гомельшчыны
00:00 | 17 снежня | 2025
На парадку дня - пытанні адукацыі, аховы здароўя, мясцовых сродкаў масавай інфармацыі і культуры
Адзін з акцэнтаў дыялогу - замацаванасць спецыялістаў у Гомельскім раёне. Як зазначыў намеснік старшыні аблвыканкама, гэты паказчык павінен расці. Яго запэўнілі - у 2026 годзе з гэтым праблем не будзе. Працу над памылкамі правялі, павялічылі колькасць мэтавых напрамкаў. Мясцовая раённая газета, напрыклад, плануе прыцягваць спецыялістаў з-за мяжы.




