"Бацька. Радзіма. Беларусь". Чым запомніўся мітынг 16 жніўня 2020 года?
14:03 | 16 жніўня | 2022
У гэты дзень у беларускай сталіцы на плошчы Незалежнасці сабраліся неабыякавыя да лёсу сваёй краіны беларусы
Праз два гады пасля мітынгу ў падтрымку і абарону краіны і яе Прэзідэнта ўжо відавочна-гэты дзень увайшоў у гісторыю Беларусі. А лёсавызначальны мітынг застаўся ў памяці яго ўдзельнікаў як сапраўднае свята салідарнасці. Народ Беларусі паказаў свайму Прэзідэнту - яны разам са сваім лідарам. Ну а Прэзідэнт, нечакана для многіх які прыехаў тады на мітынг, у чарговы раз акрэсліў - ён заўсёды са сваім народам.