Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая Чжан Вэньчуань наведаў Гомельшчыну
00:00 | 17 ліпеня | 2025
Задача перад бакамі адна - пашыраць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, уключаючы турызм і культуру
За апошнія пяць гадоў тавараабарот паміж Кітаем і Гомельскай вобласцю павялічыўся больш як удвая. Асноўныя артыкулы экспарту - цэлюлоза, прадукты харчавання, малочная прадукцыя і кандытарскія вырабы. Таксама актыўна пастаўляюцца хімічныя ўгнаенні. Важным застаецца супрацоўніцтва з ВНУ: за апошнія гады адкрыта некалькі кітайскіх цэнтраў па ўсёй вобласці.
