Крупко наведаў Добрушскі раён з працоўнай паездкай
00:00 | 16 ліпеня | 2025
У праграме дня - асабісты прыём грамадзян, наведванне папяровай фабрыкі, а таксама ўшаноўванне перадавікоў уборачнай
Усяго на прыёме ў райвыканкаме было разгледжана два пытанні. Звароты падобныя па сэнсе і датычыліся падтаплення прыватнага сектара Добруша па вуліцах Валадарскага, Рымы Шаршнёвай і іншым. Як адзначыў кіраўнік раёна, сітуацыя з адводам адталых, дажджавых і сцёкавых вод будзе старанна вывучана спецыялістамі, а таксама будзе праведзена падомнае апытанне.
Тэрмін - два месяцы. У якасці часовай меры дадзена распараджэнне аб пракладцы адкрытых ліўневых сцёкаў. Пасля дэталёвага вывучэння праблемы будзе прынята кампетэнтнае рашэнне.
Далей у маршруце губернатара – наведванне папяровай фабрыкі і сустрэча з яе актывам. Падчас выступлення Іван Крупко нагадаў прысутным пра страты беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама пра важнасць захавання гістарычнай памяці. Абмяркоўваўся шлях Беларусі да незалежнасці, уключаючы развіццё сельскай гаспадаркі і павышэнне канкурэнтаздольнасці прамысловасці. Усе прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні. Падчас паездкі старшыня аблвыканкама Іван Крупко таксама агледзеў спеласць азімай пшаніцы і трыцікале на палях Добрушчыны. Урачыстым завяршэннем праграмы стала ўшанаванне першага тысячніка хлебавоза раёна – Аляксандра Марфушкіна.