Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту транспарту споўнілася 70 гадоў
11:41 | 17 лістапада | 2023
Праграму ўрачыстых мерапрыемстваў адкрыла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
У яе рамках працуе 12 секцый розных напрамкаў. Удзельнікі – студэнты, выкладчыкі, прафесары, дактары навук. Выступаюць запрошаныя спецыялісты амаль з 10 краін свету, у прыватнасці – Кітая, Казахстана, Туркменістана. Заяўлена больш за 500 дакладаў. Асноўная тэма для абмеркавання – "Інавацыйнае развіццё транспартнага і будаўнічага комплексаў".