Больш за 2 000 звалак выяўлена на Гомельшчыне ў 2024 годзе
09:00 | 14 лістапада | 2024
Толькі за апошнія два тыдні знойдзена каля 390 несанкцыянаваных звалак, 40 працэнтаў з якіх ужо ліквідаваны
Па інфармацыі эколагаў, сярод парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства сустракаюцца як асобныя грамадзяне, так і прадпрыемствы. Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, за стварэнне несанкцыянаваных звалак для фізічных асоб прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічынь, індывідуальных прадпрымальнікаў - да 100, арганізацый - да 1000. Сёння гэта 40 000 рублёў.