Будучыня наступіла! У Гомельскай аптэцы лекі выдае робат-прадавец
00:00 | 19 снежня | 2024
Аналагаў распрацоўкі ў Беларусі пакуль няма. Пакуль у тэставым апараце даступна каля 280 найменняў прэпаратаў, у будучыні памеры міні-аптэкі плануюць павялічыць
Ідэя праекта прыйшла да яго стваральнікаў тры гады таму на ўзор прамысловых маніпулятараў. Асноўная мэта распрацоўкі – забяспечыць кругласутачную даступнасць лекаў у аддаленых населеных пунктах.