Чэх з 40-гадовым стажам ваджэння не можа здаць на правы ў Беларусі
09:43 | 12 ліпеня | 2024
Сваю праблему ён агучыў на прыёме ў памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава на прыёме грамадзян
Памочнік Прэзідэнта распарадзіўся вывучыць сітуацыю. Калі выпадак адзінкавы, зразумела, ніхто не будзе ўносіць змены ў заканадаўстве. У той жа час было дадзена даручэнне ДАІ прадумаць механізм, які дазволіў бы грамадзянам іншых краін, якія выбралі для пастаяннага пражывання Беларусь, прайсці навучанне ў аўташколе і здаць тэст.
