Галоўная Навiны У 2025 годзе БМЗ асвоіў і ўкараніў больш за 25 новых відаў інавацыйнай прадукцыі Кароткая спасылка
Подписаться

У 2025 годзе БМЗ асвоіў і ўкараніў больш за 25 новых відаў інавацыйнай прадукцыі

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства

Адзін з новых відаў інавацыйнай прадукцыі - паласовы пракат. Каманда Жлобінскага гіганта завяршыла яго асваенне ў 2025-м годзе і ўжо выйшла на аб'ёмы вопытных партый паставак. Асноўнае прызначэнне прадукцыі - стварэнне рысор для аўтамабіляў. Ключавыя спажыўцы - Беларусь і Расія.

Ва ўмовах канкурэнцыі завод актыўна развіваецца, асвойвае сучасныя тэхналогіі і абсталяванне. Як вынік - новыя рынкі збыту і мільярды даляраў экспартнай выручкі. У холдынгу пастаянна працуюць над новымі відамі стальной прадукцыі: сёлета ўжо вырабілі і адгрузілі заказчыкам больш за 118 розных найменняў.
У 2025 годзе БМЗ асвоіў і ўкараніў больш за 25 новых відаў інавацыйнай прадукцыі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам