Чэмпіянат свету - 2021 па канькабежным спорце адменены
11:13 | 16 снежня | 2020
Чэмпіянат свету па канькабежным спорце адменены. Ён павінен быў прайсці ў Пекіне ў лютым наступнага года. Таксама сталіца Кітая не прыме этап Кубка свету па шорт-трэку. Адзначым, што спаборніцтвы павінны былі стаць тэставымі перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі. Міжнародны саюз канькабежцаў тлумачыць, што адмена звязаная з сітуацыяй з каронавірусам, вядуцца пошукі альтэрнатыўнага месца правядзення чэмпіянату свету.