Чысты вадаём
10:24 | 16 красавіка | 2019
Экалагічнае выхаванне на практыцы. У рэгіёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Чысты вадаём». Ладзіцца яна шосты год запар па ініцыятыве Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Да гэтай добрай справы далучаюцца шматлікія арганізацыі, грамадскія аб“яднанні і проста неабыякавыя грамадзяне. Свой уклад у добраўпарадкаванне берага ракі Сож унесла і наша здымачная брыгада.