Чырвоны Крыж праінструктаваў вяскоўцаў аб паводзінах у маразы
00:00 | 9 студзеня | 2026
На вуліцы - чырвоны ўзровень небяспекі
Валанцёры сумесна з супрацоўнікамі ДАІ правялі рэйд па інфармаванні аб мерах асабістай бяспекі ў маразы і правілах аказання першай дапамогі.
У рамках акцыі вадзіцелям расказалі аб прафілактыцы абмаражэнняў, а галоўнае - праверылі гатоўнасць грамадзян да экстрэмальных умоў надвор'я і веданне правілаў паводзін. У якасці бонуса ўсім удзельнікам - прыемныя сюрпрызы і гарачая гарбата.
Можна змерзнуць нават пры не вельмі нізкіх тэмпературах - ад -3°C да -5°C. Перад выхадам на вуліцу абавязкова трэба апранаць цёплае верхняе адзенне, якое павінна быць паветранепранікальным і воданепранікальным, цёплы абутак, галаўны ўбор і шырокі шалік, каб пры моцных маразах можна было прыкрыць твар, а таксама пальчаткі.
Па ўсёй Гомельскай вобласці Чырвоным Крыжом арганізаваны пункты на базе раённых падраздзяленняў, дзе кожны, хто мае патрэбу, можа атрымаць цёплае адзенне, харчаванне і гарачыя напіткі.