ДАІ і Радыё «ГомельFM» правялі «Аўтапаці» на дарогах Гомеля
10:52 | 3 чэрвеня | 2024
Акцыя праходзіла адначасова на плошчы Леніна і ў прамым эфіры радыё
Жадаючых паўдзельнічаць аказалася нямала. Вадзіцелям трэба было адказаць на пытанні па правілах дарожнага руху. На радасць інспектараў, большасць удзельнікаў раптоўны экзамен здалі на выдатна.
Акцыя была не толькі прафілактычнай, але і займальнай. Пытанні кіроўцам задавалі нескладаныя, але з падвохам. Трэба было падумаць, а дзесьці і ўспомніць правілы дарожнага руху.