Галоўная Навiны Даведаліся праграму мерапрыемстваў на абласныя "Дажынкі" ў Калінкавічах Кароткая спасылка
Подписаться

Даведаліся праграму мерапрыемстваў на абласныя "Дажынкі" ў Калінкавічах

Арганізатары абяцаюць: свята атрымае новыя яркія акцэнты

Святочнае шэсце хлебаробаў пройдзе на конкурснай аснове. Кожны раён атрымаў тэхнічнае заданне і рыхтуе сваю ўнікальную канцэпцыю і музычнае суправаджэнне.

Галоўная сцэна будзе працаваць да 10 вечара. На ёй пасля ўзнагароджання пройдуць канцэртныя праграмы з удзелам калектываў і гасцей вобласці. Завершыць праграму маляўнічы феерверк.

Святочныя пляцоўкі будуць працаваць з 10 гадзін раніцы. Адной са знакавых падзей стане адкрыццё пасля маштабнага абнаўлення Калінкавіцкага краязнаўчага музея. Акрамя таго, гасцей чакаюць выстава сельгастэхнікі і тэматычныя падворкі, дзе кожны раён прэзентуе свой эканамічны і культурны патэнцыял.
Даведаліся праграму мерапрыемстваў на абласныя "Дажынкі" ў Калінкавічах видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам