Дырэктар 51-й гомельскай гімназіі Аляксандр Пахучы стаў "Заслужаным работнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь"
12:06 | 9 кастрычніка | 2024
Ён стаў першым настаўнікам Гомельшчыны, які атрымаў падобную дзяржузнагароду
Разам з навучальнай установай Аляксандр Пахучы прайшоў усе этапы яе станаўлення. Сярэдняя школа, эксперыментальная школа-лабараторыя, гімназія бізнесу і права і сучасная 51-я гімназія. Кажа, што пра свой выбар не шкадаваў ніколі, хаця часта даводзіцца няпроста. Атрыманую з рук Прэзідэнта ганаровую ўзнагароду "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" лічыць прызнаннем на дзяржаўным узроўні яго прафесіяналізму і заслугі ў педагагічнай рабоце.