Дырэктар сельгаспрадпрыемства "Слабадское імя Леніна" Юрый Бажанкоў стаў "Чалавекам года" ў намінацыі "Чалавек на зямлі"
13:43 | 13 верасня | 2024
За амаль 2 дзесяцігоддзі яго кіраўніцтва гаспадарка ўвайшла ў топ лідэраў Мазыршчыны па вырошчванні збожжавых, зернебабовых, кармавых і тэхнічных культур
А па паказчыках вытворчасці малака і мяса "Слабадское імя Леніна" - адно з лепшых у Рэспубліцы. Юрый Бажанкоў на зямлі працуе з 94-га года. Пачынаў з інжынерных пасад у саўгас-камбінаце "Зара", з 2006-га перайшоў у "Слабадское імя Леніна", ужо дырэктарам. Аб'ём адказнасці каласальны: тэрыторыя гаспадаркі займае 12500 гектар. Юрый Мікалаевіч з усмешкай называе гэтую плошчу яшчэ кампактнай і паралельна расказвае пра кукурузу. Падрабязнасці - далей у сюжэце.