Адукацыйны цэнтр бяспекі адкрыўся ў Мазыры
00:00 | 16 студзеня | 2026
Унікальную навучальную прастору стварылі на базе сярэдняй школы № 6
Інтэрактыўныя пляцоўкі вучаць дзяцей навыкам паводзін у розных сітуацыях. Гэта другі па ліку такі праект МНС на Гомельшчыне. На яго стварэнне былі накіраваны сродкі, атрыманыя на раённым суботніку. Ключавая асаблівасць - выкарыстанне інтэрактыўных трэнажораў і сімулятараў, створаных на аснове віртуальнай рэальнасці.
Падчас урачыстага адкрыцця раённага цэнтра бяспекі напярэдадні прафесійнага свята мазырскім ратавальнікам былі ўручаны ключы ад новай 52-метровай аўталесвіцы.
Падчас урачыстага адкрыцця раённага цэнтра бяспекі напярэдадні прафесійнага свята мазырскім ратавальнікам былі ўручаны ключы ад новай 52-метровай аўталесвіцы.




