20 чалавек звярнуліся па дапамогу з-за абмаражэнняў на Гомельшчыне з пачатку года
00:00 | 16 студзеня | 2026
Трое - толькі за апошнія суткі, двое чалавек адпушчаны на амбулаторнае лячэнне, адзін шпіталізаваны
У вобласці захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных маразоў. Як чакаецца, слупок тэрмометра ноччу ў суботу апусціцца да -26°C, днём прагназуецца да -15°C. На дарогах захаваецца галалёдзіца. У нядзелю мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе -24°C, месцамі да -28°C, днём - да -18°C. Спецыялісты раяць абмежаваць знаходжанне на адкрытым паветры, цёпла апранацца, не забываць пра рукавіцы, шапкі і шалікі.
Ведамствы гатовы аператыўна рэагаваць і аказваць дапамогу грамадзянам. Вядзецца кругласутачны маніторынг стану дарог. Вадзіцелям у выпадку ўзнікнення праблем раяць звяртацца па нумары 102.
Ведамствы гатовы аператыўна рэагаваць і аказваць дапамогу грамадзянам. Вядзецца кругласутачны маніторынг стану дарог. Вадзіцелям у выпадку ўзнікнення праблем раяць звяртацца па нумары 102.




