Дзень пагранічніка адзначаюць у Беларусі
16:23 | 28 мая | 2024
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабісты склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам
З гадамі служба ўдасканальваецца, паляпшаецца аснашчанасць. Тым не менш базавыя каштоўнасці застаюцца ранейшымі – любіць сваю Радзіму і добрасумленна несці службу. Гэта перадаецца і маладой змене. Так, у Гомельскай пагранічнай групе існуе традыцыя кожны год праводзіць сярод моладзі выпрабаванні на права нашэння зялёнага берэта.
Ва ўрачыстай абстаноўцы годныя атрымалі асабістыя зялёныя берэты. Гэта сімвал найбольш высокіх паказчыкаў па выніках экзамену. Сярод узнагароджаных ёсць і дзяўчаты.