Дзіця знялі ратавальнікі ў Гомелі з землянога схілу. Цяпер ён у бальніцы
11:00 | 17 чэрвеня | 2025
Рызыкоўныя паводзіны школьнікаў падчас летніх канікул прыносіць непрыемныя сюрпрызы. Адзін з няшчасных выпадкаў адбыўся на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля
Зараз усе падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі навучэнец адной з гомельскіх школ вырашыў спусціцца па схіле ў месцы, не прызначаным для гэтага. Як вынік хлопчык атрымаў траўму нагі і не здолеў завяршыць шлях самастойна. Для перадачы пацярпелага медыкам была выкліканая брыгада ратавальнікаў, якая з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў зняла хлопчыка са схілу. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы.
