Экіпаж з першым касманаўтам суверэннай Беларусі Марынай Васілеўскай здзейсніў пасадку
08:18 | 7 красавіка | 2024
Разам з ёй на Зямлю вярнуліся ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт NASA Лорел О'Хара
У 6:54 па мінскім часе экіпаж накіраваўся да Зямлі. Карабель у штатным рэжыме адстыкаваўся ад расійскага сегмента МКС, перайшоў у рэжым аўтаномнага палёту.
Спускаемы апарат карабля «Саюз МС-24» на вышыні прыкладна ў 100 км увайшоў у шчыльныя пласты атмасферы Зямлі. У 10:03 над апаратам раскрыўся асноўны парашут. У гэты час верталёты адсочвалі палёт капсулы аж да яе пасадкі. У 10.17 экіпаж прызямліўся ў раёне казахстанскага горада Жезказган. Яго сустрэлі медыкі, выратавальнікі і іншыя спецыялісты.