Эколагі манітораць сітуацыю з паламі сухой травы
16:18 | 8 красавіка | 2019
Эколагі Гомельскай вобласці праводзяць маштабны маніторынг сітуацыі з паламі сухой травы. Працяглае сухое надвор’е і моцныя парывы ветру садзейнічаюць распаўсюджванню полымя на значныя тэрыторыі. Пры гэтым прычынай ўзгарання часцей за ўсё становіцца, так званы, “чалавечы фактар”.