Электразабеспячэнне поўнасцю аднавілі ў Мазыры, Ельску, Нароўлі і яшчэ ў многіх населеных пунктах Гомельшчыны
09:18 | 17 ліпеня | 2024
Паведамляецца аб аднаўленні электразабеспячэння і на Мазырскім НПЗ
Энергетыкі працуюць у рэжыме 24/7. Дадатковыя брыгады для дапамогі прыбываюць з Мінска, Брэста, Гродна і Віцебска. У найбліжэйшы час тэмп работы па аднаўленні энергіі Гомельскай вобласці змяншацца не будзе. Службы працуюць кругласутачна.
